Роздум

Ісьці з табой, ці без цябе --
Сягоння сэрца не падкажа.
Мой шлях парушаны цяпер --
Ён чорны стаў, нібыта сажа.

Была надзея, толькі змрок
Змог праглынуць і дом, і дзверы.
На доме тым вісіць замок --
Жыве каханне там без веры.

Сягоння ноччу на вакне
Я запаліў па долі свечку.
Магчыма, свет яе прымкне
Да рук тваіх, што паляць печку.

Магчыма, гэты хворы верш
Ты зможаш вылечыць калісьці.
Магчыма ўсё, ты толькі вер, --
Жыццё заўжды падкажа выйсце.


Рецензии