Крыж паэта

Зімовы дождж на белы снег
Вадою думкі точыць.
З табою крочыў па вясне,
Ды зноў прачнуўся ўночы.

Цябе няма. Ёсьць толькі пах,
Які ўвабралі сцены.
Ты адляцела, нібы птах
З маёй жыццёвай сцэны.

У цьмяным ранку плач дажджу,
Ды плямаў след на снезе.
Вісіць над ложкам абажур,
Святлом у вочы лезе.

Зноў выспявае ў думках верш,
Звініць стары будзільнік,
Нібы пытае, як жывеш,
Ягоны голас дзіўны.

Кажу яму: так і жыву --
Нясу свае пакуты
І часам сам сябе журу,
Што да крыжа прыкуты.


Рецензии