КОНЬ I ГУЖ

Байка
Паспрачаўся конік з гужам,
Хто з іх будзе самы дужы.
Гуж гаворыць: я трывалы,
Пацягнуць магу тры шпалы.

-- А аднойчы на дарозе --
З гразі выцягнуў бульдозер.
Конік той, хоць невялічкі,
Ды цягаў і воз і брычку.

Запярэчыў гужу смела:
Я цягнуў пяць копнаў сена.
-- А, аднойчы, на таку
Перавозіў я муку.

Доўга слухаў яго гуж,
Кажа:  конік, з месца руш.
-- Адцягні вось тое дрэва
Без мяне на крок улева.

Конь стараўся так, як мог --
Не пускае дрэва мох.
Спрабаваў і так, і сяк --
Покуль целам не абмяк.

Кажа гуж яму: вось бачыш,
Без мяне -- ну што ты значыш?
-- Калі ўзяўся ты за гуж,
Не кажы, што стаў нядуж...

20.12.2021. Заслаўе


Рецензии