CНЕГ
Думкі нашы і сэрцы шчырыя.
Снег, што ўчора зіхцеў над поўняю,
Сёння кружыцца над Айчынаю.
У пялёстках анёльскай міласці --
Падарунак зямлі з калядамі.
Снег за суткі сумёты вырасціў,
Ён няспынна на глебу падае.
Прыдзе ў хату з казой, ды песнямі,
Зробіць твары і вусны спелымі.
Снег, што ў сэрцах свабодных неслі мы,
Парабіў іх сягоння спеўнымі.
Паспрабуй загадаць жаданае,
Каб той снег спалучыўся з думкамі,
Каб ён здзейсніў усё ўзгаданае
І натхніў нашы мары гукамі.
20.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011004390