ТАБЕ
У ім б'ецца імя дзяўчыны.
Мы згубілі ў каханні межы,
А дакладней -- мы іх злучылі.
Замест сэрца гарыць лучына,
Што нясе хараство і згоду.
Я для вершаў тваіх прычына,
Ты для думак маіх нагода.
Называю каханую музай --
Тут памылкі няма, паверце,
Бо не знойдзеш мацней саюза,
Чым каханне ў адным канверце.
Рукі - ногі, шляхі - дарогі --
Пад адною паштовай маркай.
Сэнс пачуццяў знаёмы многім,
Хто гарэў той лучынай яркай.
21.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011004261