***

Нішто не сагравае так душу,
Як сэрца любай і яе дыханне.
Я ў неба боскай міласці прашу
Для ўзнёслага і светлага кахання.

Малюся, каб любові боскай крыж
Крануўся нас і ўсіх людзей на свеце,
Каб беларускі ўдумлівы Парыж
Квітнеў вясною, прачынаўся ў леце.

Каб кожны з нас каханне абярог,
Сваіх пачуццяў светлых не растраціў.
Надзеі людзям дай, магутны Бог,
І веры той, што жыцьме ў кожнай хаце.

Яшчэ дабра  і радасці прашу,
Каб у любові вырасталі дзеці.
Нішто не сагравае так душу,
Як сэрца любай лепшае на свеце.

21.12.2021. Заслаўе


Рецензии