***
Не выракайся мовы і Айчыны.
Пагавары са мной па-беларуску,
Краніся слова сэрцам сваім шчырым.
У ім жыве крупінка боскай веры,
З якой на глебе прарастае слова.
Краніся мовы, адчыні ёй дзверы,
Каб вольных дум не згінула аснова.
Паслухай песні, што дзяды спявалі! --
Каля тваёй дзіцячае калыскі.
Ад гукаў тых знікалі ў рэках хвалі,
Бо голас мовы -- для прыроды блізкі.
З ёй маладых на пакуце садзілі --
Жадалі ім дастатку і кахання.
У мове б'ецца вечнасці гадзіннік,
Яго ніколі не кране адхланне.
Калі табе самотна і тужліва --
Згадай у думках матчыныя словы.
Яны цябе прыгорнуць беражліва
Да нашай спеўнай, беларускай мовы.
21.12.2021.Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011004226