ТЫ i Я

Ты яшчэ не ведаеш аб тым,
Што з табою я крануўся раю.
Ты над лугам -- сонейка уздым.
Я -- агонь, што з ночы дагарае.

Ты і я -- два сымбалі жыцця,
Для якіх расцвіў расою ранак.
Ты і я -- два светлых пачуцця,
Што жыццё для роздуму абрала.

У тваіх вачах струменіць дзень.
У маіх вачах квітнее лета.
Паглядзі! -- Лілеі на вадзе
Нам дваім прывёз на чоўне ветах.

Усю ноч збіраў, паціху плыў,
Каб змаглі мы ўбачыць падарунак,
Што на хвалях Прыпяці застыў,
Як на вуснах любай пацалунак.

Ты і я -- гармонія душы:
Песня лёсу і зямное кола...
Ты і я -- наш рай у шалашы,
Над якім зіхціць жыцця падкова.

07.01.2021. Заслаўе


Рецензии