***

Паміж Італіяй і роднай Беларуссю --
Сугучча мовы і сугучча думак.
Яго нясуць на крыллях вольных гусі,
Каб наша песня ў часе не заснула.

Там вінаград пад сонцам выспявае:
Звісаюць гронкі, цягнуцца да рук...
Тут наша мора нівамі спявае,
Гукае люд у жніўную пару.

Ты пішаш мне: сяджу і п'ю Ламбруску,
Кіпіць бяседа з песняй  за сталом...
А я цябе люблю па-беларуску --
Калі і п'ю, дык хлебны самагон.

Паміж Італіяй і вольнай Беларуссю
Ёсць сэрцаў стук з душою Страдзівары.
Іграе скрыпка -- не маўчыць у скрусе,
Бо ў ёй жывуць народных думак мары.

07.01.2022. Заслаўе


Рецензии