Навагодняя

Падае, падае, падае,
падае снег.
Кружацца, кружацца, кружацца
ў вальсе дамы.
Стрэлкі гадзінніка свой
не спыняюць разбег,
нас цераз лета і восень
вядуць да зімы.

Прыпеў:
Снег за вакном, снег на двары
Кліча сустрэць Новы год.
Бог для людзей снег падарыў:
Свята сапраўдных прыгод.

Белая, белая, белая,
белая гладзь.
Вольная, вольная, вольная,
вольная ціш.
Хоць ты руку працягні
і сняжынкі пагладзь.
Снег, адкажы мне,
з якіх ты ты сузор'яў ляціш?

Прыпеў:
Снег за вакном, снег на двары
Кліча сустрэць Новы год.
Бог для зямлі снег падарыў:
Свята сапраўдных прыгод.

Хутка развяжа свой вузел
Ля ёлкі лясной
Радасны Зюзя, што нам
падарункі прынёс.
Сцішыцца снег, і паветра запахне
вясной.
Замець пялёсткаў паўторыць
сняжынкавы лёс.

Прыпеў:
Ну, а пакуль -- снег на двары
Кліча сустрэць Новы год.
Бог для зямлі снег падарыў:
Свята сапраўдных прыгод.

23.12.2021.Заслаўе


Рецензии