Словы
З якімі так добра і лёгка ў жыцці.
Яны, быццам мара мая запаветная,
Куды я імкнуся штодзённа ісці.
Ёсць словы сяброўскія, лёгкія, простыя--
У іх успамінаў і памяці ўсплёск.
Сціраюць яны ўсе трохкутнікі гострыя,
Зіхцяць, нібы свечкі, што топяць свой воск.
Ёсць словы матулі, дзе ласка са шчырасцю,
Ткуць светлай дарогі маёй паясы.
З тых словаў любоў да зямлі маёй вырасце
І думкі аздобіць усмешкай вясны.
Ёсьць словы каханай: ласкавыя, мілыя,
Што позіркам светлым кранаюць душу.
У мове ўсе словы валодаюць сілаю --
Таму я красу іх ля сэрца нашу.
25.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122010704336