***
З яго вырастае зямлі маёй боль.
Час знішчыў надзеі апошняе скрутак,
Ён з верай і праўдай вядзе сёння бой.
На лесвіцах чорных -- чырвоныя сцены:
Зялёныя лямпы, ды плесень душы.
Стаіць за трыбунай прамоўца ўспацелы.
Яму пазяхаюць у зале мужы.
На студзеньскім снезе не ёлка міргае --
Міргаюць машыны спецтранспарту МУС.
Няма больш спадзеву ні ў пушчы, ні ў гаі --
Губляе надзею жыцця беларус.
За голас свабоды -- дарога за краты:
Прысуды, этапы, турэмны паёк...
Зямлі не патрэбны калядныя святы --
На снезе надзеі зіхціць вугалёк.
25.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122010704327