Кроч па дарозе

Калі цемень коле ў вочы,
А жыццё -- чарней за ноч,
Узгадай  радок прарочы
І сваёй дарогай кроч.
Калі маеш кроплю сілы,
Ты з дарогі той не збоч --
Ёсьць у кожным з нас асілак,
Што адужаць здольны ноч.

Прыпеў:
Хто да святла ідзе --
Промні ў душы нясе.
Цемра не знішчыць дзень --
Мы з ім жывём усе.
Нават павольны крок --
Гэта імкненне жыць.
Вера пагубіць змрок --
Ён назаўжды збяжыць.

Хто куе мячы для войнаў --
Той не дбае пра людзей.
Жыць у міры ён не здольны,
І не здольны ўбачыць дзень.
У яго  душы -- спакуса.
Ёй даўно кіруе змрок.
Каб стаць вольным беларусам --
Варта проста здзейсніць крок.

Прыпеў:
Хто да святла ідзе --
Промні ў душы нясе.
Цемра не знішчыць дзень --
Мы з ім жывём усе.
Нават павольны крок --
Гэта імкненне жыць.
Вера пагубіць змрок.
Ён назаўжды збяжыць.

27.12.2021. Заслаўе.


Рецензии