Прорва
Дзе граззю забіўся наш нерат.
Ніякага руху наперад --
Крычаць больш не здольна горла.
А прорва, нібыта жывая,
Бурбалкі з гразі пускае.
Ірве нашы целы кустамі,
І моцна за ногі трымае.
Хапаем, хапаем паветра,
Нібыта не дыхалі ў волю.
Нам сёння не выйсці з бою --
У прорве застыгла лета.
І, нават, начныя зоркі
У ёй ад дрыготы стынуць...
Зноў вораг падкраўся з тылу --
Нас гоніць у прорву з горкі.
Над прорваю бусел кружыць.
Ён радуе нашае вока.
Ляці, дарагі, далёка:
Хавайся ў аблокі-ружы.
28.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122010704280