Вокны
Чакае ўсіх, хто ў гэта верыць.
Ці не таму нас так багата,
Хто ў вокнах дзён шукае дзверы.
Адзін жыве ў вакне кватэры,
Другі з вакна жыцця не бачыць.
Вакно дае для плётак тэмы:
З кім выпіваў сусед па дачы,
Каго прывёз ён гэтай ноччу,
І з кім хадзіў на золку ў лазню.
У вокнаў ёсць не шыбы -- вочы.
Іх не замажаш чорнай граззю.
Калі б не вокны і не шыбы --
Мы б ад жыцця зусім адсталі.
Адзін сусед навяліў рыбы,
Другі сусед яго абставіў.
А трэці сёння так сварыўся,
Што праз вакно гучалі маты.
Суп падгарэў, а не зварыўся --
Агонь з плітою вінаваты!
Сусед чацвёрты стаў суфлёрам,
Калі да дому крочыў пяты,
Што палічыў калюгу морам...
Чаго не зробіць спірт пракляты?
Аднойчы днём, пад час абеду,
З вакна чацвёртага паверху,
Пачуў я дзіўную бяседу,
Пасля якой пачаўся вэрхал.
З пад'езду хтось паціху клыбаў,
За ім з вакна другі саскочыў.
А следам звон раздаўся шыбаў,
Што пагублялі ў тлуме вочы.
У вокнах ёсць і сум, і радасць --
Без іх жыццё не мае сэнсу.
Вось толькі з іх не варта падаць,
Каб не прыдбаць хвароб і стрэсу.
29.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122010704275