***
На гэты сумны Новы год.
А ўсё таму, што калаўрот
У студні топіць мой народ.
Халодны карцэр, зімны дзень,
Знішчае выбітных людзей.
Рэжым ад іх жыццё крадзе
Растворам хлору на вадзе.
Святло ад лямпы Ільіча
Штоноч ім свеціць па начах.
Як можна свята адзначаць,
Калі яго няма ў вачах?
Як можна далей з гэтым жыць,
Калі цябе жадаюць зжыць,
З тае зямлі, дзе снітка-сныць
Аб волі сны штоночы сніць?
Жыве ў трывозе родны кут --
Нясе свой цяжкі крыж пакут.
Пакуль мы ёсць, пакуль мы тут --
Не знішчыць нас злачынны спрут.
30.12.2021.
Свидетельство о публикации №122010704259