***
Па шляху дзён, наканаваных лёсам.
Калі ў каня ты лейцы адпусціў --
Шукай яго на лузе разам з возам.
Ці не таму сістэма чыніць гвалт,
Знішчае тых, за кім народ пакрочыў?
Сягоння не адзін я --
Нас тут шмат,
Хто не скарыўся здзеку, тлуму, ночы...
Гартуем стрыжань, каб яго святло
Вяло да шчасця вольных беларусаў.
Каб не кранула думак нашых тло,
І не жылі мы болей пад прымусам.
Хто вольным быў -- той волі не прадасць.
Хто ім не стаў -- няхай яе здабудзе.
Бо воля -- гэта вера, а не жарсць,
Яе куюць не лідэры, а людзі.
01.01.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122010704241