ВЕРА
Што не так паміж сэрцам з душою?
Я з надзеяй жыву, ты -- з журбой.
Нашы думкі спавіты імшою.
Мы не чуем, як наша жыццё
Адлятае з малітваю ў вырай.
Я абраз сёння боскі працёр,
Ты алтар пасля службы памыла.
Я чакаў у Заслаўі цябе.
Ты чакала мяне ва Уруччы.
Нашы сэрцы ў расстанні цяпер --
Яны вераць у рыфмаў сугучча.
Нават гэты пранізлівы верш,
Што знітоўвае думкі і лёсы --
Гэта вера ў пачуцці найперш,
А пасля -- гэта вера ў нябёсы.
03.01.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122010704234