Падмурак

Падмурак нацыі -- народ.
Яго парушыць немагчыма.
Іначай -- знікне кісларод
І сцен пазбавіцца Айчына.

Хто мудрасць слоў не зразумеў --
Падмурак сёння вынішчае.
Замест яго нам узамен
Ён працягнуў свой пернік з чаем.

Ці здольны сцены доўга жыць,
Калі падмурак раптам трэсне?
Дом страпянецца,  задрыжыць,
Нібыта хворы дзед у крэсле.

Настане момант і для сцен --
Яны ўпадуць на той падмурак,
З якога воля прарасце...
А ты, браток, пра што падумаў?

04. 01.2022. Заслаўе


Рецензии