ВОЧЫ

Вачэй тваіх бурштынавае ззянне
Заглядвае ў глыбіні маіх дум.
І п'е расу, якую дорыць ранне,
І шлях малюе, па якім іду.

Мне позірк твой -- нібы бальзам да раны.
У ім адбіўся час, што выбраў нас.
У гэтым часе Богам мы абраны:
Жывём, пакуль агонь вачэй не згас.

Каханне нараджаецца праз вочы.
Яны -- люстэрка кожнае душы.
Каханне пацвярджаецца праз ночы,
Дзе сэрцы грэюць целы ў шалашы.

Ёсць у вачах надзея, радасць, цнота,
Вяселле, таямніца, прыгажосць.
Ёсць сум, жалоба, а яшчэ -- пяшчота
І непаўторнасць душаў нашых ёсць.

05.01.2022. Заслаўе


Рецензии