Дзе столя вышэй

Алесь быў стомлены пасля працы. Заўтра пойдзе на калым, троху яшчэ заробіць грошай. Абяцаў жанчыне на сваёй вуліцы дапамагчы сабраць мэблю.
    Колькі ўжо часу прайшло, час гойсае з зімы на лета, з восені на вясну. Здаецца прыпыніць яго, не чыніць Мікітаў лапаць, але ў чалавека няма такой здольнасці. Але ж час шоў
І светлы і горкі , і цяжкі і лёгкі з радасцямі і пакутамі. Але канечно
Алесю заўжды хацелася раўнавагі паміж сабой і часам, і можа яму і не хапала нейкіх пераходаў.
   Яму яшчэ сніўся рыцар...Аднойчы снілася што ён п'е с калодзежа, сцюдзёную воду і не можа напіцца, здаецца гэта была бясконцая смага, ці бясконцы калодзеж, раптам ён заледзянеў, але  хтосьці дыхнуў на яго горачым подыхам, а потым адышла і зямля і расцвялі сады.
    Жыццё заставалася ўсё такім жа. Ён хадзіў
ў кафэ, дзе на яго ўжо спакойна глядзела Рыса, браў грошы якія спраўна плаціла, пакуль навучалася Леся Палешукова. 
     І самаму яму было зразумела, што людзі не могуць жыць адны, але час надыходзіў і заставаўся спакой, добры, прывабны і прыемны.
    І старая бацькоўская хата трымала яго. Ён доўга мог глядзець на столь лежачы , дарэчы яна была больш вышэй ,чым ў кватэры, якую прыдбаў бацька і дзе цяпер жыла Леся Палешукова.
    Алесь заставаўся і піў гарбату, калі Алеся прасіла застацца, ён неяк крыху саромеўся яе. Бачыў, што Алеся цягнулася да яго, бо яны былі па тэмперанте сходныя, але Алесь ніяк не ўяляў, гэтага кахання. І калі раптам, што было у галаве, то адыходзіла. Ён мог і паразмаўляць з ёй. Але весялосць і імпэт хутка знікаў.
    Нібыто ён заставаўся там ў бацькоўскай хаце, дзе яму было прыемна і нічога не могла супакоіць яго, дзе ён бачыў, якія-неякія думкі . Яны маглі імкнуцца без завады, без прыціску.
   


Рецензии