Пазней
Бо сягоння туман, раздарожжа.
Давяць хмары за сажу чарней,
Ды пранiзвае вецер-бязбожнiк.
Пагадзiлася нават зiма,
Сустракае ў адзеннi жалобным.
Забрадзiлi кiлiхi вiна,
Плача ноч галаском манатонным.…
Можа люты, цi наш сакавiк
Заспяваюць мне новую песню?
Каб у сэрца праменьчык пранiк,
Пераменаў шчаслiвых прадвеснiк.
Цi лагодай сваёй красавiк
Абуджэннем агульным агорне?
Каб зайграў у душы маёй блiк
Светам Божым, чароўным, духоўным.
Спадзяюся, што лiпень дасць сок –
Сок жыцця i надзеi i веры,
Адсвяткуе душа Новы год,
I пачатак вiтка Новай эры.
Свидетельство о публикации №122010205171
Светлана Медведева7 03.01.2022 05:38 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 03.01.2022 11:12 Заявить о нарушении