Замець

Плавіцца мёд ў чаі маім.
Зімні гатэль напаўпусты.
Снег за акном, я побач з ім,
Бо ў снезе тым знікла і ты.

Замець нясе тайны свае,
І растаюць ўсе сляды ў ёй.
Памяць забыць мне не дае,
Як мы калісь былі сям'ёй.

Там, дзе ты, галасы горада,
Там, дзе я, ціхая ноч...

Не укрывай сэрца сваё
У цішыні, на глыбіні.
Хтось, мо, шукаў марна яго –
Часу раздаў ночы і дні.

Памяць мая – замець мая.
А ліхтары – кветак букет.
Як-небудзь сам знікну і я:
Ўсё жа заве зменлівы свет.

Там, дзе ты, сумна і холадна,
Там, дзе я, шум вечароў.
Што яшчэ выпадзе новага –
Словы твае, вочы твае, твая любоў.


Рецензии