Багдановiчу
а гэта значыць, што з намі ляцяць
i брудныя шкарпэткі,
якіх хопіць на усіх эльфаў-дамавікоў,
і непамыты посуд,
і той жудасны сусед, у якога таксама ёсьць жудасны сусед,
што жыве ў нашай кватэры.
І ўсе нашыя забытыя пацалункі й тыя пацалункі, якія, здавалася, мы не павінныя былі забыць ніколі.
Ляціць і сам памерлы Багдановіч, яго прах і косткі, і нават той факт,
што мы амаль не чыталі яго вершаў –
як і ён не чытаў нашых.
Ляціць увесь наш боль, што нарос на сэрцы,
як сугроб доўгай зімой у змоўклым лесе.
Бутэлькі з-пад піва, што выглядваюць з-за чорных кустоў, ляцяць таксама.
Мабыць, аднойчы мы станем, як вясновае неба,
перад тым, як станем,
як замерзлая зямля.
”…і ўсе мы разам ляцім да зор”.
Далічы да трох і прыслухайся – куды падзеліся тыя словы?
Нам падаеца – дні праходзяць,
а гэта мы праходзім міма люстэрка часу,
адбіўшыся ў iм на хвіліну.
Але калі трохі затрымацца ля яго,
то ўбачыш
гарачую й жывую кропку сьвятла
ў халоднай бездані,
кропку напрыканцы верша,
што кожны раз расказваецца наноў.
Свидетельство о публикации №121123000735