Марозны вечар

Вечар. Дым. Мароз. Аблокi.
Лямпы цэдзяць бляск святла.
Хмарка прыцемкам далёка
Простым шляхам праплыла.

Шэра. Снег. Тралейбус. Поўня.
Холад цiсне за далонь.
Людзi рухаюцца сонна.
Ў вокнах блiскае агонь.

Цьмянасць. Тлум. Няма даверу.
Стынуць ногi, твар i лоб.
Расчынiў кiроўца дзьверы.
Я ныраю у натоўп.

Цёпла. Еду. Саграюся.
Добра мне. Гляджу ў акно.
За прыпоручань бяруся.
Звонку шкла iдзе кiно.

Спын. Выходжу. Крочу сцежкай.
Вочы мружаць лiхтары.
Вiльгаць. Ў хатах спаць кладуцца
Аж да ранiшняй пары.
28_12_2021

#зіма #вечар #холад #дадому


Рецензии