Без мовы роднай
Не чуе голас цяжкiх стогнаў Бог.
Бо перадаць душэўныя глыбiнi
Магчымасць мае толькi родненькi радок.
Без роднай нашай мовы для каханай
Пачуццяў гаму нельга перадаць.
Бо мова – салавей часiнай ранней,
Паветра, сонца, шчодры Божы дар.
Пявучасць слоў схавана ў нашых сэрцах,
Яны з паветрам, як сястрыцы дзве.
Гучанне iх, падхопленае ветрам,
На зорку шчыра родны край вядзе.
Дык ушануйце мову, скарб бацькоўскi,
Не загубiце слова i народ.
Не адцурайцеся ад роднай зноўку,
Без мовы роднай край наш – край сiрот.
Свидетельство о публикации №121122802937