Мне збыткоунасцi не трэба...
Звычай продкаў — лішняга не мець.
Добра, калі ўволю хлеба
Ды ў кішэні маеш грошык-медзь.
Славалюбства не патрэбна,
Гэта ўсё пустэча, вер, браток...
Аб адным малю я неба —
Каб не захлынуўся слоў паток.
Задаволена прыслоўем,
Захапленне ад старонак кніг.
Асалоду пасляслоўя
Абяцае спраўны чарнавік.
Чараўніцаю адчую
Я сябе, калі складзецца верш.
Музыку ад слоў пачую —
Пастаралася, каб скласці лепш.
Мне збыткоўнасці не трэба...
Дзякуй Богу, маю хлеб і дах.
Загучыць мой голас срэбрам,
Слова ўзляціць, нібыта птах.
Свидетельство о публикации №121122702626