Нашай мове

Гаварыў бы на мове я ночы і дні!
Слухаў голас бы чысты і звонкі!
Ён мяне саграе, бо ў ім цуда-агні
Песень матчыных з роднай старонкі!

Даў бы Бог адшукаць яе ранішні спеў,
Гукаў сонечных мовы напіцца,
На алтар бы аддаў усё тое, што меў,
Каб жыла мовы роднай крыніца!

Каб яе не замыльваў трасянкі пясок
І папсы чужаземныя звоны,
Каб у сэрцах гучаў нам яе галасок
Меладычны і як май зялёны!

Гэй жа мова мая, прачынайся, ўставай!
Дома  падчаркай быць табе
годзе!
Родным словам падзеі жыцця называй,
Бо ўвесь свет чуў аб нашым народзе!


Рецензии