Каляда

На вялікім белым блюдзе – смачныя аладачкі.
Сёння мы з табою будзем святкаваць калядачкі.
Пасцялю на стол сурвэтку вышытую макамі.
Пачастую я суседку рознымі прысмакамі.

Што за дзіва: водзіць дзед
Козачку рагатую,
А за імі скача ўслед
Пужала касматае.
Пераапранутыя хлопцы і дзяўчаты.
Каляда, Каляда стукаецца ў хаты.

Калядоўшчыкаў частую смачнымі пампушкамі.
“Адганяйце нечысць злую жартамі, дрындушкамі”.
Зноў мяцеліца гуляе з ветрам за пагоркамі.
Чутна, як гармонь спявае пад начнымі зоркамі.

Што за дзіва: водзіць дзед
Козачку рагатую,
А за імі скача ўслед
Пужала касматае.
Пераапранутыя хлопцы і дзяўчаты.
Каляда, Каляда стукаецца ў хаты.


Рецензии