***

Свецяць зоркі холадна і востра --
Цёпла свецяць вокнамі дамы.
Вёсачка малая нібы востраў
На прасторах ночы і зімы.

Па жыцця халодным акіяне,
Ведаю, куды б я ні плыла.
Калі толькі холадна мне стане
Прытулюся да яе цяпла.


Рецензии
Калі цяжка, у думках тулюся да родненькай хаты, якой даўно няма...

Анна Атрощенко   16.12.2022 01:17     Заявить о нарушении