Прыснiуся Сыс

Прысніўся Сыс
На днях прысніўся Анатоль Сыс. Быццам бы мяне паклалі ў бальнічку, прызначылі ложак, на які я і лёг, ужо амаль засынаў, а потым раптам аказалася, што пад коўдраю спіць Сыс, прачнуўся, такі ўзбуджаны і абражаны, вось ён і прад’яўляе прэтэнзіі: “Што ты лёг на мой ложак?! Гэта мой лажак!”, а я ў адказ, што, маўляў, мне выдзелілі гэты ложак… І думаю, дзе гэтая адміністрацыя бальнічкі, каб запытацца і вырашыць праблему? І тут я прачнуўся. Другія суткі думаю, да чаго гэты сон? Дасведчаныя людзі кажуць, што “малітву за сябе просіць мой цёзка”. Трэба зайсці ў царкву і заказаць. Бо хто ж яму там даможа, калі не я? Я і пры жыцці, калі ўсе падзужвалі і накручвалі, гаварыў тое, што думаю, каб ён кідаў піць… А ён піў, і ўжо амаль вершаў не пісаў, спісаўся… І да чаго гэты сон, не ведаю… Ёсць сякія-такія меркаванні, але вам тут не скажу. Няхай гэта будзе таямніцаю…


Рецензии