Буравеснiк

А нябёсы? Яны бясконцыя?
Здаецца,
Бясконцыя. Нібы адзінота
Пакаленняў буравеснікаў,
Якія жывуць
 у турбоце
На вышынях, на верхавінах волатаў,
Што цалуюць вусны
Воблакаў.
І калі ты сапраўдны буравеснік,
Дык уздыміся разам
 з братамі і сёстрамі.
Акінь вокам
Палі жыцця.
Ці бачыш, якім пустазеллем
Яны параслі?
Ці бачыш, крумкачы кружаць.
Яны з'ядаюць жыта
І пакідаюць куколь.
Ты чуеш? Ідзе навальніца.
Ці адчуваеш ты подых цмока?
Аб набліжэнні буры
Не кажы нікому.
Распраў крылы, асядлай яе.
Ды распавядай мне
аб тым, што бачыш.


Рецензии