Там на узгорку ля царквы Iльлiнскай...
Памяці Вікторыі
Там на ўзгорку ля царквы Ільлінскай
Голы клён адзін зазімаваў
І сумуе па душы, што пліскай
Адляцела ў неба. Зваў і зваў
Ён яе дарэмна: «Ты вяртайся!
Новы верш табе я напісаў.
І са мной, як хочаш, развітайся,
І скажы, куды ты, каб я знаў…»
Там на ўзгорку ля царквы Ільлінскай
Клён зусім адзін зазімаваў
І калыша голлем, як калыскай,
У якой душу сваю схаваў.
23 снежня 2021 г.
Свидетельство о публикации №121122304049