3 Сыходзiць дваццаць першы...
Зашмат багаты на сумотныя часіны,
Таму ў душы не ладзіліся вершы,
Часцей ахоплівалі думкі-успаміны.
З надзеямі дваццаць другі вітаю шчыра!
Мо цотнасць года лепшым чынам адзавецца.
Планеце стомленай прыдбае згоды, міра,
Бо не адзінае баліць і плача сэрца.
Малю,дваццаць другі,з'яднай усе сілы,
Дай вірусу ў рэшце рэшт адпор знішчальны!
Так марыцца расправіць ушыркі крылы!
Так хочацца паветра чысціні крыштальнай!
Адлічыць пэўны час старэнькі снежань,
У госці вецер перамен запросіць студзень...
А з вуснаў у нябеснае бязмежжа:
"Як словы склаліся, хай, Божа, так і будзе!"
Свидетельство о публикации №121122301952