НАШ ЛЁС

Наш лёс – гэта гама падзей,
Бывае уздымае на хвалi.
Мiж скал i руiн правядзе,
Падарыць бязмежныя далi.

Нас гонар закружыць, як вiхр.
Упэўнены – зыркая зорка.
Лунаем у марах сваiх…
Памылкi ад крока да крока.

Прыходзiць жыццё ў заняпад,
Схавалася зорка за склонам.
Закончыўся наш праменад,
«Учора» - мы бачым далёкiм.

На грунт нас зварачвае стрэс,
На шлях, што ў напрамку на зорку.
Дае хлеб надзённы нам днесь,
Варушыць у «заўтра» нам створку.


Рецензии