ЛЁС

Я прыкаваны да Айчыны ланцугамі:
Надзённым вершам,
Думкаю аб тым,
Што  род мой Беларусь не апаганіў,
Бо ён заўжды спяваў яе матыў.

Айчына гоіць нам старыя раны
І мудрым словам суцішае боль.
І я, і ты -- Айчынаю абраны,
І я, і ты -- вядзем з бязвер'ем бой.

Пакуль ланцуг прывязаны да неба,
Да ясных зорак, што гараць ярчэй --
Датуль з Айчынай жыць усім нам трэба
І слёзы выціраць з яе вачэй.

Настане дзень -- і кожны з нас, хто верыў,
Парве ланцуг, да волі прарасце.
Адчыніць Бог майму народу дзверы,
І прыме ўсіх з малітвай аб Хрысце.

Не згіне мова цэлага народа,
Што той ланцуг да веры прыкаваў.
Жыве Айчына! -- З ёй -- Жыве Свабода! --
Нам гэткі лёс сам Бог наканаваў.

27.11.2020. Заслаўе


Рецензии