***

Я ў душы пабудую Храм
З белых дрэваў, чырвоных лісьцяў,
Каб настрой мой ніхто не скраў,
Каб ён думкі планеты чысьціў.

Я ў душы пабудую дом:
Стол вялікі з сям'ёю дружнай.
Вечнай кнігі раскрыю том,
Прачытаю малітву сьцюжам.

Прачытаю малітву ўсім,
Каго вера зямлі трымае,
Каб касар росны луг касіў,
Сеяў жыта араты ў маі.

Хто шукае, знайсьці каб змог,
І дайшоў да абранай мэты.
Каб душой не валодаў змрок
І любоўю быў дзень сагрэты.

16.12.2021. Заслаўе


Рецензии