Каханай

Дакраніся да вуснаў маіх
Цішынёй беларускае ночы,
Дзе каханне адно на дваіх,
Бы сузор'е, расквечвае вочы.

Ты адчуй, як трапеча душа,
Як яна размаўляе з табою.
Ты ў пачуцці паэта прыйшла,
Ты пазбавіла творцу ад болю.

Кажуць, -- лечыць каханне людзей,
Асвятляе іх мары і веру.
Дай нам, Божа, спадзеву, надзей,
А яшчэ, дай нам, Божа, даверу.

Мы расквецім і ночы, і дні
Фарбай думак квяцістых і чыстых.
Нашых сэрцаў не згаснуць агні,
Покуль грае ў іх марш урачысты.

17.12.2021. Заслаўе


Рецензии