Радзiмка

Радзімка
Гадоў колькі таму ў Веранікі на твары з’явілася радзімка. Маленькая такая, чорная… Але бяда ў тым, што яна пачала расці, павялічвацца ў памеры. Многія знаёмыя пачалі заўважаць чорную плямку, пытацца, што гэта ў яе? Вераніка пачала перажываць і хвалявацца. Але да ўрача не пайшла. І вось яна прыдумала выхад, са шчырай малітвай памазала радзімую плямку ці крашчэнскай вадой, ці нейкай іншай святой вадой. І вось здарыўся цуд: праз колькі дзён радзімка знікла, Вераніка нават не заўважыла, калі канкрэтна, проста злушчылася аднойчы, калі яна рушніком выцірала твар.
З паўгода таму ўсярэдзіне правай мочкі вуха я намацаў пальцам цвёрдую гарошыну. Яна сядзела і не балела, была цвёрдая і не павялічвалася. І вось раптам пачала пабольваць і расці. Маючы вопыт анкалагічнай аперацыі, пачаў хвалявацца, ці мала там што можа прыкінуцца? Яна пачала балець моцна, ледзь дакранешся пальцамі, — боль. І вось я пайшоў такім жа шляхам, які ў свой час прайшла жонка. Дастаў маленькі машчавік (некалі  прывезла пляменніца з Ерусаліма, і ён ляжаў на Гробе Гасподнім), ускрыў цэлафан і дастаў масла. Са шчырай малітвай памазаў правую мочку вуха. І цуд таксама здарыўся. Праз два дні гарошына лопнула і я выцісную вялізную кроплю гною. Цяпер гарошына амаль знікла і не баліць.
Мараль простая. Па веры вашай — і будзе вам.


Рецензии