Сляза
Няўжо свой шлях знайшла да Беларусі?
Два вейкі, быццам лёсу два ляза,
Паранілі цябе ў жалобнай скрусе.
Такой тугі не ведаў я даўно,
А калі шчыра -- з ёй ня жыў ніколі.
Малюся, каб надзею даў нам Бог,
Каб мой народ жалобы боль адолеў.
Не страчваю надзеі ўбачыць дзень,
Дзе сонца ў нашым з'явіцца аконцы.
Слязамі ранак росны ападзе,
Узор надзеі выткуць думак кросны.
Там мой народ, што плакаў і чакаў,
На палатне слязу рукамі вышыў.
Яе не змые хвалямі рака,
Там слёзы і твае ёсьць, Усявышні!
Свидетельство о публикации №121122000237