***
Як можна знішчыць жыватворны крыж:
Зямной прыроды і нябёсаў подых,
Што даў Гасподзь усім калісьці звыш?
Ідзе вайна паміж зямлёй і небам.
Ідзе вайна паміж дабром і злом.
Яна не корміць люд бяздомны хлебам,
А на душы сячэнне робіць, злом...
У той вайне, што крочыць па планеце,
Няма надзеі і няма Хрыста.
Яе вядуць спакуслівыя дзеці --
Ім д'ябал памагаць не перастаў.
Ці не таму, стаў белы колер чорным,
А праўда ўся аблітая хлуснёй?
Жыве ў падмане сёння люд вучоны,
Жыццё зямное стала мітуснёй.
Хто праўду нёс, той кінуты за краты.
Хто з ёю жыў -- пад націскам маўчыць.
Знішчаюць лепшых д'яблавы вар'яты...
Куе Гасподзь для бітвы дня мячы.
Свидетельство о публикации №121122000205