Еднасць

Я веры ў Беларусь сваёй не страчу --
Пакуль жыву, я думаю аб ёй.
З Радзімай разам дыхаю і плачу --
З ёй паяднаны небам і зямлёй.

Нясу той полюс вечнае любові,
Што спалучыў і сэрца, і душу.
Хачу, каб тых пачуццяў стала болей --
Не для сябе, дзеля зямлі пішу.

Пакуль паэт жывы -- не згасне вера,
Не згіне слова ў холадзе зімы.
Стрымае здзекі з вершамі папера --
Адродзіцца мой край. А з ім -- і мы.

Парвем ярмо, што катавала мову,
Знішчала веру, сымбалі зямлі.
Паверыць кожны з нас святому слову
І дабрыні, што ад яго ўзялі.

І загучыць па ўсёй планеце слава,
Аб той зямлі, дзе вольным стаў народ.
Рушнік свабоды Беларусь паслала,
Каб стаць на ім і свой прадоўжыць род.


Рецензии