Сняжынкi

Запульсавалі над зямлёй сняжынкі,
Прынеслі колер страчаных надзей.
Каля дамоў з'явіліся сцяжынкі,
Што да жыцця праклаў зімовы дзень.

На кожнай з іх -- надзея і трывога,
Жыццёвы крыж і шлях да перамен...
Вядуць сцяжынкі кожнага да Бога,
Не просяць долі іншае ўзамен.

На палатне адбеленым прыродай,
Шчыруе колер беларускіх дум.
А я ўдыхаю тых сняжынак водар,
Нібыта з імі да вясны іду.


Рецензии