Лясун i цмок
У старым, пушчанскім лесе
Жыў ды быў стары лясун.
Днём сядзеў на дубе ўверсе --
Адганяў ад лесу сум.
Не даваў лясун той спуску
Тым, хто крочыў нішчыць лес.
Кожны дзень гарэхі лускаў,
Ды вышэй на дрэва лез.
Побач з ім жылі вавёркі --
Дзятлы, зубры, ды ласі.
Быў лясун на казкі лоўкі --
Ён з маленства іх насіў
У сваёй з бяросты сумцы,
Што вісесела на плячы.
Калі хто губляўся ў думцы --
Казкай ён таго лячыў.
Падбіраў такія словы,
Што вылечвалі звяроў.
Штосьці ў іх было ад мовы,
Ад ліцвінаў-ваяроў.
Памятаў лясун часіны,
Як яны саджалі лес.
І ад лесу бралі сілы,
Што здымалі боль і стрэс.
Пераняў ад іх ён веды,
Навучыўся з лесам жыць:
Ад яго адводзіць беды
І ніколі не тужыць.
Ды бяда прыйшла аднойчы
У стары пушчанскі лес:
Сярод чорнай, цьмянай ночы
У яго сам цмок залез.
Не заўважылі вавёркі,
Дзятлы, зубры і ласі,
Як той цмок скаціўся з горкі,
Каб забраць ад пушчы сіл.
Біў хвастом па тоўстых дрэвах,
Выварочваў іх з зямлі.
Дзе ён поўз -- зямля гарэла
Ды вятры штодзень гулі.
З цмокам біліся ліцвіны --
Накапалі рэк, азёр,
Бо яны забраць павінны
Цмока сквапнага да зор.
Быў той цмок настолькі дужы,
Што загнаць яго ў палон
Нават зубр стары не здужаў
І не здужаў мамант-слон.
Быў лясун тады маленькі --
З мамай жыў і з татам рос.
Стаў аднойчы на каленкі
Ды заенчыў да нябёс:
Адвядзі пагібель, неба,
Ад бацькоў і ад дзяцей.
Нам той цмок зусім ня трэба.
Праглыні яго, бы цень.
Неба ўчула тыя словы,
Ды паслала хмараў столькі,
Што сем дзён крычалі совы
Пасля той працяглай бойкі.
З тых часін у нашай пушчы
Не з'явіўся цмок ніколі.
Стаў малы лясун відушчым:
Ён у вочы праўду коле.
Калі хто да ягад ласы,
Ці грыбоў збірае многа, --
З'есць лясун яго запасы,
Ды адправіць па дарогах.
Іх у нашай пушчы столькі --
Пазбіваеш, браце, ногі.
Не загоіш тыя болькі,
Што дадуць табе дарогі.
Калі ты прыйшоў пушчу --
Ведай, брат, яе законы.
Не заходзь у лесу гушчу,
А зайшоў, дык бі паклоны.
Тых, хто сквапны да спажывы,
Гэты лес даўно не любіць.
Вырве ён з людзей тых жылы,
А не вырве, дык пагубіць.
Вось такую, браце, казку
Я пачуў сягоння ў лесе.
Рваў лясун на рэчцы раску,
Ачышчаў ваду Палесся.
Не збірай грыбоў дарэмных
Больш, чым трэба табе ў лесе.
Будзеш па жыцці гарэмны,
Бо што больш -- у рот не ўлезе.
Свидетельство о публикации №121122000153