Каляда
А ў Марысі кажушок з поўсцю шэраю.
Не спяшайся, каляда-калядовая,
Лепш, прысядзь за стол, з табой павячэраем.
Не скачы, мая каза-дзеразовая,
Ды не тупай так нагой! -- Столь калоціцца.
Паглядзі, якая ноч сёння зорная!
Поўня з неба, нібы хлеб з печы коціцца.
Пад абрусам сена стог перакладзены,
А на покуце -- куцця, ды з капустаю.
З ног звалілася каза -- свята зладзілі.
Ты нясі ёй, гаспадар, сала тлустае.
Не шкадуй ёй кілбасы з паляндвіцаю.
Ёсьць за печкай кумпячок і аладачкі.
Што ты носіш, каляда, пад спадніцаю?
Захацеў казу падняць, -- не дам радачкі.
Заспявай мне, баяніст, песьню шчырую,
Як насіла каляда зорку ясную,
Што пасеяла святло над Айчынаю:
Веру ў Госпада-Хрыста непагасную.
18.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121122000015