Год адступае

Якія доўгія ночы ў снежні!
Як цягнецца час марудна!
Зямля мяняецца знешне,
Год адступае нячутна.
Тонуць у пухлым снезе
Слёзы, турботы, надзеі,
Губляюцца страхі недзе,
Гінуць пад снегам падзеі.
Аркуш таго, што будзе,
Яшчэ не змараны, белы.
Хто выжыў у гэтым годзе,
У новы глядзіць без веры.


Рецензии