Мурашы

Хто шашу праклаў у лесе,
Хто імчыць па той шашы?
-- Паглядзі, мой сын, Алесю! --
Гэта ж брацці - мурашы.

Хтосьці з іх ігліцу носіць,
Цягне вусеня ў свой дом.
А вось тут іх -- сорак восем! --
І ўсё разам мыюць дол.

Двухбаковы рух імклівы
Бачу я на той шашы.
Чысцяць лес, што мае сілы
Санітары--мурашы.

Ёсьць у іх утульным доме
Вокны, спальні, кіназал.
Мурашоў такая доля
Не чыніць другому зла.

З ранку ўсе яны на працы:
Дом ахоўвае свой полк.
Да яго не прыйдуць пранцы --
Ёсьць у кожнай службы толк.

Павары гатуюць ежу
Для мільённае сям'і.
Хтосьці варыць, хтосьці рэжа,
Хтось спявае ноту мі.

На шашы няма разметкі,
Але ёсьць парадак тут.
Бо мураш, хоць і маленькі,
Любіць свой вялікі кут.

Сярод лесу многа відаў,
Але тут я здаўся сам:
Глянь, мой сыне, піраміда
Каля соснаў узрасла.

Вось куды шаша імчала!
Вось адкуль пачаўся рух!
Мурашовы дом з прычалам
Зберагае лес ад скрух.

Калі ты ў жыцці сустрэнеш
Домік іх каля шашы --
Да душы надзею вернеш,
Што будуюць мурашы.


Рецензии