ШЛЯХ

Не здраджваў шляху роднай Беларусі,
Ішоў па ім і ў сьцюжу, і ў мароз.
Запальваў  шлях святло надзеі ў скрусе,
Аберагаў ад чорных бедаў  лёс.

Пакуль той шлях нас кліча да Свабоды,
Датуль у сэрцы жыцьме краю ўздым.
З ім не загіне веры нашай подых:
Яе не знішчаць ні агонь, ні дым.

Пакуль мы ёсьць -- ніхто не перайначыць
Памкненне верыць, і памкненне жыць.
Бо шлях Айчыны ўчынкі нашы бачыць:
Ён кожным лёсам нашым даражыць.

Хто крок зрабіў -- са шляху не паверне,
Не здрадзіць песьні, што сьпяваў народ.
Бо кожны з нас зямлі бацькоўскай верны,
Якая круціць лёсу калаўрот.

19.12.2021. Заслаўе


Рецензии