Пацалунак
Грае ўсмешкаю вясна.
Мы з табою -- беларусы.
Ты мне шчасце прынясла.
Сэрца крыллямі трапеча,
Хоча ўзняцца да нябёс.
Кожны дзень і кожны вечар
Быць з табою -- гэта лёс.
Валасы твае, бы жыта.
Вочы -- неба далячынь.
А душа -- раскрыты сшытак:
Ззянне зорак уначы.
Я шапчу табе: кахаю.
Ты шапочаш: любы мой...
Удыхаю, удыхаю
Ў твае вусны свой настрой.
19.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121121909340