Аб сяле Краснае-на-Волзе
Перад самай Айчыннай вайной.
Як і ўсе-апынуўся ў блакадзе,
Зведаў голад ды гаўбіцаў вой.
І знямоглых,галодных дзяцей
Ён па "шляху жыцця"вывадзіў
Да зычлівых і добрых людзей,
Дзе прытулак ды догляд ім быў.
Ў сяле,што пад назваю Краснае
Збудавалі дзіцячы прыют.
Там бухгалтар,як сонейка яснае-
Так бацькі адружыліся тут.
Нарадзілася я ў сорак пятым,
Ў сяле па-над Волгай-ракой.
Яшчэ бухалі недзе гарматы,
Але блізка апошні быў бой...
Свидетельство о публикации №121121703929